Надвор’е на гэтым тыдні пагоршыцца, тэмпература паветра пачне адпавядаць кліматычнай норме


Фота: Vasily Fedosenko / REUTERS / FORUM

З аўторка – 3 лістапада чакаецца пагаршэнне надвор’я. Неба будзе пераважна хмарнае, што праўда, без ападкаў. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4 + 2 градусы, максімальная ў сярэдзіне дня 0 + 6, у заходніх раёнах цяплей – ноччу + 3 – 6, днём + 7 – 10.

14 лістапада, у сераду, Беларусь апынецца пад уплывам актыўнага атмасфернага фронту, які змяшчаецца з Балтыйскага мора. У многіх раёнах чакаюцца дождж, мокры снег. Па ўсходняй палове Беларусі месцамі галалёд, наліпанне мокрага снегу. Вецер пераменных напрамкаў умераны, ноччу парывісты. Тэмпература паветра ноччу -4 + 3, па захадзе + 4 +7, днём ад -2, па ўсходзе да + 9, па захадзе краіны.

У чацвер, 15 лістапада, умовы надворʼя ў асноўным будзе вызначаць вільготная няўстойлівая паветраная маса. Ападкаў стане меней. У асобных раёнах туманы, месцамі магчымы слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы -2 + 5, па ўсходзе да -4, днём ад -2, па ўсходзе да + 8, па захадзе краіны. Гэткі тэмпературны рэжым адпавядае кліматычнай норме.

У пятніцу і ў суботу, 16 і 17 лістапада, цыклоны і актыўныя франтальныя раздзелы будуць далёка ад нашай краіны і ў многіх рэгіёнах будзе без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па поўначы Беларусі магчымыя невялікія кароткачасовыя дажджы і мокры снег. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2 + 4, па паўднёвым усходзе -3 – 6 градусаў марозу, максімальная тэмпература днём – ад -1, па ўсходзе да + 6 у заходніх раёнах.

У нядзелю, 18 лістапада, па пераважна ўсходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы мокры снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман і галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2 + 5, днём максімальная ад нуля да 7 градусаў цяпла.

 

СК, belsat.eu, паводле pogoda.by

Глядзі таксама
Каментары