Надпіс «За што?» на месцы страляніны ва Уручча замазалі камунальнікі. Фотафакт


Кроплі крыві камунальнікі пакінулі.

Менск, Уручча, 13 жніўня.
Фота: Belsat.eu

12 жніўня ва Уруччы АМАП жорстка разганяў мірных пікетоўцаў. Былі гукі стрэльбы і выбухаў. Пасля мясцовыя жыхары выйшлі на вуліцу і пабачылі кроплі крыві на асфальце. Яны абвялі іх крэйдай і напісалі: «За што?» 13 жніўня камунальнікі зафарбавалі надпіс.

Менск, Уручча. Ноч з 12 на 13 жніўня. Месца пасля вячэрняга разгону.
Фота: Belsat.eu

ВЯ Belsat.eu

Стужка навінаў