Над веласцежкай у Гомлі на ўзроўні шыі нацягнутыя тросы. Іх не бачна ў цемры


Гомельскія раварысты павінныя быць асцярожнымі. Фота – АГА «ВелаГомель»

Небяспечны для раварыстаў участак знайшлі валанцёры Абласнога грамадскага аб’яднання «ВелаГомель».

Слупы лініяў электраперадачаў уздоўж вуліцы Ільіча ў Гомелі ўмацаваныя адмысловымі тросамі, якія знаходзяцца настолькі нізка над сцежкаю, што ствараюць небяспеку для раварыстаў. Да таго ж, тросы зусім не бачныя ў цёмны час сутак.

Валанцёры пазначылі тросы стужкай. Фота – АГА «ВелаГомель»

Актывісты «ВелаГомля» ўжо накіравалі ў гарвыканкам афіцыйны запыт у гэтай справе.

ДД

Стужка навінаў