Самалёт Air Algerie, які знік з радараў, аварыйна прызямліўся ў Алжыры


 Прычынай экстранай пасадкі стала тэхнічная няспраўнасць. Раней паведамлялася, што Boeing 737-600, які ляцеў з Алжыра ў Марсэль, знік над Міжземным морам. Перад знікненнем экіпаж перадаў паведамленне пра надзвычайнае становішча на борце.

Паводле інфармацыі на сайце Flightradar, лятак зрабіў рэзкі разварот на 180 градусаў і паляцеў у зваротным кірунку. Рэйс павінен быў прыбыць у Марсэль а 16:00 па мясцовым часе.

Самалёт змяшчае 123 чалавекі, аднак пакуль невядома наколькі ён быў запоўнены.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў