З мазырскага садыста здзекаваліся ў школе


У апублікаваных Следчым камітэтам здымках абвінавачанага ў жорсткім абыходжанні з жывёламі крыніца «Белсату» распазнала калегу з паралельнага класу школы.

У межах расследавання крымінальнай справы аб жорсткім абыходжанні з жывёламі мазырскі раённы аддзел Следчага камітэту аб’явіў у вышук жыхара Мазыра – і апублікаваў ягоныя фотаздымкі на афіцыйнай старонцы ўстановы.

Фота абвінавачанага са старонкі Следчага камітэту

Крыніца «Белсату» распазнала на здымках былога школьнага калегу з мазырскай гімназіі імя Янкі Купалы. Паводле крыніцы, у школе хлопец быў інтравертам, у якога не было сяброў.

«Над ім здзекаваліся іншыя вучні», – сказаў наш суразмоўца.

У жніўні расейскія хакеры сабралі інфармацыю пра жыхара Мазыра, які залівае жывёлаў кіпнем, спальвае і раскрыжоўвае – і здымае гэта на відэа. Хакеры ўзламалі перапіску мужчыны з расейскімі садыстамі, у якой ён прызнаваўся, што забіў дзясятак кацянятаў, і выхваляўся, што іх яму аддаюць па аб’явах «у добрыя рукі». Перад тым, як забраць жывёлінаў, ён прасіў апрацаваць іх ад глістоў і блох.

Хакеры перадалі інфармацыю абаронцам жывёлаў, а тыя – мазырскай міліцыі.

Фота абвінавачанага са старонкі Следчага камітэту

У межах праверкі следчыя выйшлі на жыхара Мазыра 1990 года нараджэння. Следчы камітэт падкрэслівае, што мужчына не працуе.

Выявіць асобу садыста ўдалося дзякуючы мазыранцы, якая аддала яму па аб’яве кацяня, а пасля сустрэла ў інтэрнэце здымак таго, што ад гэтага кацяня засталося.

На падставе сабраных па справе доказаў следчыя пастанавілі прыцягнуць мазыраніна ў якасці абвінавачанага. Яго аб’явілі ў вышук.

ДД

Стужка навінаў