«Начныя ваўкі» зноў едуць «на Берлін» праз Беларусь


Гэтым разам «байкеры Пуціна» збіраюцца прывезці ў нашую краіну сцягі гэтак званых ДНР і ЛНР.

Чацвёрты год запар «Начныя ваўкі» спрабуюць штурмаваць мяжу Еўразвязу ў Берасці, каб патрапіць у Берлін. Сёлета «прапагандысцкі марш» пачнецца 28 красавіка ў Маскве.

Да 1-га траўня ваўкі плануюць дабрацца да Берасця з прыпынкамі на Лініі Сталіна і ў Пінску. Адтуль яны маюць намер трапіць на тэрыторыю Польшчы, Славакіі, Чэхіі і Нямеччыны.

У размове з расейскімі медыямі лідар «Начных ваўкоў» Аляксандр Залдастанаў заявіў, што ягоныя байкеры паедуць праз Беларусь на захад са штандарам Перамогі і сцягамі гэтак званых Данецкай і Луганскай народнай рэспублік.

Прадстаўнікі «Начных ваўкоў» бралі актыўны ў акупацыі Крыму і баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны. У дачыненні кіраўніцтва арганізацыі дзейнічаюць ЗША і Канада.

Падчас мінулага мотапрабегу лідар «НВ» Аляксандр Залдастанаў заявіў, што Беларусь – гэта Расея.

Прысутнасць чальцоў клубу лічыцца непажаданай на тэрыторыі шэрагу еўрапейскіх краін, а мотапрабег «Шлях Перамогі – На Берлін» шмат хто называе правакацыяй. Летась расейскіх чальцоў клубу не пусцілі на тэрыторыю Польшчы. У сакавіку забараніць уезд «ваўкоў» пастанавіла Боснія і Герцагавіна.

АС, belsat.eu

Стужка навінаў