Начны хапун на Зыбіцкай. Затрымалі 18 чалавек


У ноч з 31 жніўня на 1 верасня некаторыя наведнікі вуліцы Зыбіцкай выехалі з яе ў аўтазаку.

«У ноч з 31 жніўня на 1 верасня супрацоўнікамі міліцыі за распіццё спіртных напояў на набярэжнай ракі Свіслач ля вул.Зыбіцкай, а таксама за знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення былі затрыманыя 18 чалавек», – паведамляюць у ГУУС.

Са словаў міліцыянтаў, пасля складання неабходных дакументаў, усіх адпусцілі.

Гэткія рэйды міліцыя апраўдвае тым, што яны атрымліваюць скаргі ад мясцовых жыхароў. Гэта не першы рэйд з масавым затрыманнем на Зыбіцкай.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў