Абноўлена! «Начальнік Упраўлення КДБ крыўдзіў Прэзідэнта і некалькі разоў мачыўся на ягоны партрэт»


Паведамленні карыстальнікаў сайта перехват.бел

Хакеры атрымалі доступ да сайту праекта ГУУС #перехват. Сярод дадзеных, якія да іх трапілі, утрымліваюцца паведамленні карыстальнікаў пра правапарушэнні і злачынствы супрацоўнікаў КДБ, ААЦ і службы бяспекі Лукашэнкі.

Абноўлена!

На відэа бачна, што хакеры паставілі на галоўную старонку перехват.бел малюнак, на якім размешчаны лагатып «Украінскіх кібер войскаў», але стваральнік кібер войскаў Яўген Дакукін паведаміў belsat.eu, што ён не мае да гэтага ўзлому ніякага дачынення. Таксама ён зазначыў, што ў YouTube і Twitter былі створаныя фэйкавыя акаунты. Па словах Яўгена, гэта спецаперацыя ФСБ супраць яго і «Украінскіх кібер войскаў»

На відэа хакераў можна пабачыць, што яны атрымалі доступ да адмін панэлі сайта перехват.бел, што дазволіла ім спампаваць логі. Менавіта ў логах захоўваецца інфармацыя пра IP-адрэсы, з якіх ажыццяўляўся доступ да сайту, запыты карыстальнікаў, дасланыя файлы і шмат іншай інфармацыі.

Логі сайта перехват.бел

Сярод атрыманай інфармацыі знайшліся паведамленні карыстальнікаў, якія не прайшлі цэнзуру сайта – гэта інфармацыя пра злачынствы службовых асобаў. Карыстальнік сайта Максім пісаў у #перахват, што адзін з супрацоўнікаў КДБ па Берасцейскай вобласці “крышуе кантрабанду у Польшчу і Украіну”.

Паведамленні карыстальнікаў сайта перехват.бел

Карыстальнік Павал піша, што супрацоўнік службы бяспекі кіраўніка краіны вадзіў прастытутак на тэрыторыю рэзідэнцыі Лукашэнкі.

Паведамленні карыстальнікаў сайта перехват.бел
Паведамленні карыстальнікаў сайта перехват.бел

Шмат паведамленняў сведчыць пра хабарніцтва, сэксуальныя дамагальніцтвы і крадзяжы дзяржаўнай маёмасці.

Як патлумачылі belsat.eu адмыслоўцы, хакеры маглі атрымаць логін і пароль да сайту праз бутфорс – спецыяльныя праграмы, якія утрымліваюць у сабе вялікую базу слоўнікаў і могуць аўтаматычна падбіраць логін і пароль. Складаны пароль, які утрымлівае 40-60 знакаў з літарамі, лічбамі і спецсімваламі выключае магчымасць бутфорса. Хутчэй за ўсё ў сайта быў небяспечны пароль, чым і скарысталіся хакеры.

На момант публікацыі доступ да сайтаў перехват.бел і perehvat.gov.by не быў адноўлены.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў