Начальнік ІЧУ лічыць нядобранадзейнымі медыкаў, бо тыя спачуваюць збітым вязням

Беларускія медыі распаўсюдзілі аўдыязапіс размовы, у якой мужчына, які называе сябе начальнікам ізалятару на Акрэсціна патрабуе ад кіраўніцтва лякарні змяніць медыкаў, што прыязджаюць у ІЧУ. Падставаю для яго патрабавання з’яўляецца тое, што медыкі спачуваюць збітым.

Незалежныя медыі сёння апублікавалі аўдыё размовы начальніка ІЧУ на Акрэсціна з лекарам. Чалавек, які пазваніў у лякарню прадставіўся Ігарам Рыгоравічам Кенюхам, начальнікам ізалятару на Акрэсціна. І ён папрасіў прыбраць медыкаў, якія дазваляюць сабе спачуваць збітым вязням!

Вось расшыфроўка дыялогу.

– Алё, хуткая.

– Добры дзень.

– Добры дзень.

– А гэта старшы лекар?

– Так, Грыбок.

– Добры дзень, маё прозвішча Кенюх Ігар Рыгоравіч, я начальнік ізалятара часовага ўтрымання на Акрэсціна. Так. Глядзіце, значыць, у мяне толькі што былі дзве брыгады вашыя, вось. Чуеце мяне?

– Так, чую.

– Я зараз… У мяне была размова з лекарамі. Я вам хачу сказаць, ну, мякка так, што гэта лекары не зусім добранадзейная і яны тут не павінныя знаходзіцца. Калі можна, прыбярыце іх, калі ласка, адсюль. Яны нясуць абы што і не туды, куды трэба.

– Як гэта зразумець, патлумачце, калі ласка? Што значыць «нядобранадзейныя»?

– Спачуваюць затрыманым.

– Ну гэта нармальна, яны ж медпрацаўнікі.

– Нармальна?

– Ну медпрацаўнікі, ну як яны могуць не спачуваць?

– Не-не, стоп-стоп, трошкі не тое. Добра, я вас пачуў. А як ваша прозвішча?

– Што?

– Мне трэба тэлефанаваць міністру, як вашае прозвішча?

– Маё прозвішча Грыбок. Марыя Аляксандраўна. Хвілінку. Хвілінку, хвілінку, я з загадчыцай пагавару.

– Голас на мяне не падвышайце.

– Я не падвышаю голас. Я зараз з загадчыцай пагавару наконт гэтага пытання, адну хвіліну.

– Мне няма калі.

– Вось, лекар мне кажа. Толькі што брыгада павезла дваіх «цяжкіх» хворых, у аднаго сутаргі. Бо не…

– Дык не, пытанняў няма. Дзве брыгады – 602 і яшчэ нейкая, 212.

– Ну дык яны і аглядаюць.

– Усё, усяго добрага. Мы прымем рашэнне самі, дабро. Грыбок Марыя Аляксандраўна?

– Так. Пайшла загадчыца, распавядзе галоўнаму лекару.

– Давайце, добра, дзякуй.

Спартоўцы Лукашэнкі і смерць Рамана Бандарэнкі

СК belsat.eu

Hавiны