Начальнік беларускага Генштаба наведаў Кіеў


У Кіеве 9 ліпеня адбылася кароткая працоўная сустрэча начальніка Генеральнага штаба, першага намесніка Міністра абароны Беларусі генерал-маёра Алега Белаконева з начальнікам Генштаба, галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі Украіны генерал-лейтэнантам Русланам Хамчаком.

«Бакі абмяняліся поглядамі на стан рэгіянальнай бяспекі, рызыкі і выклікі для кожнай з дзяржаваў. Прааналізаваны стан двухбаковай вайсковай супрацы, абмеркаваныя перспектывы яе развіцця, а таксама іншыя пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць», – паведаміла прэс-служба Мінабароны Беларусі.

Па выніках сустрэчы Алег Белаконеў падкрэсліў, што Беларусь будзе і надалей імкнуцца да падтрымання добрасуседскіх стасункаў і добрасумленна выконваць усе ўзятыя на сябе абавязкі, адзначылі ў Мінабароны.

Цікава, што ўкраінскія СМІ пра візіт Белаконева нічога не паведамляюць.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў