На Зыбіцкай незадаволены кліент збіў кухара


18 ліпеня ў Döner King на Зыбіцкай адбылася бойка наведніка з кухарам.

Каля 12 гадзіны мужчына зайшоў у Döner King і папрасіў зрабіць яму каву, але спачатку ён хацеў яе прадэгуставаць, каб зразумець ці будзе ён яе купляць. Супрацоўнікі ўстановы адмовілі яму, бо такой опцыі ў іх не прадугледжана. Кліент раззлаваўся, зайшоў на кухню і пачаў жорстка збіваць кухара. Бойку разнялі іншыя супрацоўнікі ўстановы, пасля гэтага нападнік сышоў.

Супрацоўнікі Döner King звярнуліся ў міліцыю. 3 жніўня на сайце МУС з’явілася аб’ява пра вышук мужчыны. Сёння міліцыянты высветлілі асобу хулігана, ім аказаўся 35-гадовы мянчук.

Супрацоўнікам МУС мужчына патлумачыў, што ўчыніў бойку, бо за некалькі дзён да здарэння ў Döner King яму прадалі няякасны тавар.

Міліцыянты не паведамляюць пра ўжытыя ў дачыненні да хулігана меры.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў