На закрытым возеры пад Гомлем можна злавіць сцерлядзь


Гамяльчанка Лілія Ермакова падзялілася фотаздымкамі свайго ўлову з паблікам «Фауна Гомеля». На фота рыбачка трымае ў руках сцерлядзь.

Лідзія злавіла гэтага 400-грамовага прыгажуна на лічынку мухі на закрытым возеры ў Бабровічах. Дарослая сцерлядзь можа важыць да 16 кг.

Жанчына толькі сфатаграфавалася з рыбаю, а пасля адпусціла яе.

Раней гэтай рыбы было шмат у Дняпры. «А цяпер яна сустракаецца ў адзінкавых экзэмплярах», гаворыцца ў допісе пад фотаздымкамі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў