На выставе легпраму паказалі вышыванкі, якія сшылі ў беларускай турме


Шаўроны, вышыванкі і капелюшы. Фотасправаздача Belsat.eu з міжнароднай выставы тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці, што праходзіць у Менску.

Сваю прадукцыю сярод іншых вытворцаў прадставіў і Дэпартамент выканання пакаранняў МУС. Зняволеныя, што адбываюць пакаранне ў беларускіх турмах, напрыклад, шыюць кашулі з вышыванкай (першы і другі здымак), а таксама форму для міліцыі.

38-я міжнародная выстава-кірмаш па аптовым продажы тавараў лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці «БелТЕКСлегпром Вясна» праходзіць з 29 па 31 сакавіка ў менскім выставачным павільёне НВЦ «БЕЛЭКСПА».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў