На Выспе Свабоды з'явіцца мабільны інтэрнэт


Жыхары Кубы ўпершыню атрымаюць магчымасць карыстацца мабільным 3G інтэрнэтам. Для таго, каб падключыцца да сеткі, неабходны мабільны тэлефон, які падтрымлівае хуткую перадачу дадзеных.

Мабільны інтэрнэт запрацуе на ўсёй тэрыторыі Кубы з 6 снежня, паведамляе агенцтва «Асашыэйтэд прэс». Да гэтага кубінцы мелі доступ праз мабільныя тэлефоны толькі да сістэмы электронных паштовых скрыняў.

Новая паслуга будзе каштаваць прыкладна 10 цэнтаў за мегабайт мабільнага інтэрнэту, але ёсць гатовыя пакеты прапаноў – 500 мегабайтаў за 7 долараў, альбо 4 гігабайты за 30 долараў.

На Кубе з мінулага годзе ўведзены дазвол на правядзенне хатняга інтэрнэту. Адначасова было створана сотні кропак доступу Wi-Fi у парках і гандлёвых комплексах па ўсёй краіне. Але нягледзячы на гэта, Куба надалей застаецца дзяржавай з самым вузкім узроўнем распаўсюджвання інтэрнэту.

Hавiны
Сацыялізм замест камунізму і аднаполыя шлюбы: Куба рыхтуецца да змены канстытуцыі
2018.07.22 12:03

СК, belsat.eu

Стужка навінаў