На выходныя захаваецца цёплае надвор'е


21 снежня ўмовы надворʼя працягне вызначаць цёплая вільготная паветраная маса, якая паступае з поўдня Еўропы. Прагназуецца воблачнае з праясненнямі надворʼе.

Ноччу пераважна без ападкаў, днём месцамі невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, слабы галалёд.

Тэмпература паветра ноччу ад – 1 да + 5 градусаў. Днём прагназуецца ад трох да васьмі цяпла, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца нават да 10 градусаў вышэй за нуль. Атмасферны ціск будзе падаць.

Туман у снежні ў Менску.
Фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum

22-23 снежня надворʼе ў краіне абумовяць атмасферныя франты і цёплая паветраная маса, якія змяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы. Прагназуецца воблачнае з праясненнямі надворʼе. На большай частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман.

Тэмпература паветра ноччу ад + 2 да + 7 градусаў, днём чакаецца ад + 3 да + 10.

СК belsat.eu

Стужка навінаў