На выходныя вернецца спёка


У суботу і нядзелю 25-26 ліпеня паветра ў Беларусі прагрэецца да 29 градусаў цяпла. Толькі ў асобных раёнах магчымыя дажджы і навальніцы, агучвае прагноз Белгідрамет.

25 ліпеня чакаецца павелічэнне воблачнасці. Ноччу па паўночным захадзе, днём па большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы.

Тэмпература паветра ноччу ад васьмі да 14 са знакам плюс. Днём чакаецца ад 20 да 26 цяпла, на поўдні ад 27 да 29 вышэй за нуль.

26 ліпеня чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі, пераважна па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы, ноччу і раніцай слабы туман.Тэмпература паветра ноччу ад 10 да 17 цяпла, днём ад 21 да 27 вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе да 29 цяпла.

Лета ў «Аб’ектыве»
2500 км па Беларусі – на роварах
2020.07.17 09:30

 

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў