На выходныя сіноптыкі прагназуюць дажджы і мокры снег


Разам з імглой цягам наступных дзён у Беларусі ёсць імавернасць мокрага снегу. Фота – Carlo Allegri/Reuters/Forum

8 снежня надвор’е Беларусі будуць вызначаць франтальныя раздзелы, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы. На большай частцы краіны будзе мокры снег, дождж. Месцамі слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1 – 6, максімальная – у сярэдзіне дня -3 + 2. Значна цяплей у заходніх раёнах ноччу 0 + 2, а днём +3+ 5 градусаў. Атмасферны ціск будзе слаба падаць.

9-10 снежня рэспубліка будзе знаходзіцца пад уплывам цыклону з цэнтрам над Балтыйскім морам і яго атмасферных франтоў.

9 снежня ноччу на большай частцы, днём месцамі пройдуць кароткачасовы мокры снег, дождж. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4 + 2, максімальная днём -2 + 4 градусы.

10 снежня часам мокры снег, дождж, ноччу і раніцай па ўсходзе месцамі галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3 + 3, максімальная – днём ад -1 градуса па ўсходзе да + 5 цяпла па паўднёвым захадзе.

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары