На выходныя дажджліва і будзе халадаць


10 ліпеня ноччу па захадзе, раніцай і днём па большай частцы Беларусі ўмовы надвор’я будуць вызначаць атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Днём чакаецца ад 19 да 24 градусаў цяпла. На поўдні паветра прагрэецца да да 28 вышэй за нуль, паведамляе Белгідрамет.

11 ліпеня чакаецца воблачнае з праясненнямі надворʼе. Па большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах моцныя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ноччу ад 13 да 20 градусаў, днём ад 19 па паўночным захадзе да 32 градусаў цяпла па паўднёвым усходзе.

12 ліпеня на тэрыторыю Беларусі чакаецца перамяшчэнне халоднага атмасфернага фронту, услед за якім з паўночнага захаду Еўропы пачне распаўсюджвацца халодная паветраная маса. Пераважна воблачнае надворʼе. Па большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы.

Тэмпература паветра ноччу ад 9 да 15 цяпла, днём ад 13 да 20. Па паўднёвым усходзе краіны ноччу 16 – 19 вышэй за нуль, днём ад 21 да 28.

Аб’ектыў
У Менску адчынілі гадавальнік. Толькі не для жывёлаў, а раслінаў
2020.07.06 13:03

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў