На выходныя чакаецца няўстойлівае надвор'е


14 сакавіка надвор’е будуць вызначаць атмасферны фронт, які змяшчаецца з паўночнага захаду Еўропы. Ён прынясе халоднае паветра, паведамляе Белгідрамет.

У суботу чакаецца воблачнае з праясненнямі надворʼе. У многіх раёнах кароткачасовы дождж, які будзе пераходзіць у мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу ад чатырох марозу да двух цяпла. Днём прагназуецца ад нуля да шасці градусаў, прычым чакаецца паніжэнне тэмпературы да мінус пяці градусаў. Атмасферны ціск уначы будзе слаба падаць, днём інтэнсіўна расці.

У нядзелю, 15 сакавіка чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі кароткачасовы снег, днём пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу ад чатырох да дзевяці градусаў марозу. Днём ад мінус аднаго градусу па паўночным усходзе і да сямі градусаў цяпла па паўднёвым захадзе.

16 сакавіка без ападкаў, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу ад двух да васьмі ніжэй за нуль, па паўднёвым усходзе да дзесяці марозу. Днём чакаецца ад пяці да 13 вышэй за нуль.

Hавiны
У Беларусі ў першыя дні сакавіка тэмпература на 10 градусаў вышэй за кліматычную норму
2020.03.05 06:52

belsat.eu

Стужка навінаў