На выходных уначы ў Беларусі пахаладае да 5 градусаў

У пятніцу, 12 ліпеня, надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць прахалодная няўстойлівая паветраная маса з поўначы Еўропы. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Удзень на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночна-заходні, паўночны ўмераны, пры навальніцах парывісты. Ноччу 7 – 13 градусаў, удзень 16 – 22.