На выходных у Беларусі чакаюцца дажджы


На выходных пачнецца пацяпленне: у нядзелю чакаецца нават да 7 ° С.

Белгідрамет прагназуе, што ў cуботу ў краіне воблачна з праясненнямі ды без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай 9 лютага месцамі слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўночы можа апусціцца да -8 ° С, у сярэдзіне дня падняцца да + 4 ° С, а на Берасцейшчыне – да + 6 ° С.

Атмасферны ціск уночы істотна не зменіцца, днём будзе слаба падаць. У нядзелю ў Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні парывісты. Тэмпература паветра ўночы – ад -7 да + 2 ° С, удзень – ад 0 да + 7 ° С.

У панядзелак па большай частцы тэрыторыі нашай краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы ды мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе дзьмуць з паўднёвага захаду. Тэмпература паветра ўночы будзе вагацца ад -3 да + 4 ° С, удзень – ад 0 да + 6 ° С.

ДД

Стужка навінаў