На выходных у Беларусі будзе да 8 градусаў цяпла


Сайт Белгідрамету апублікаваў прагноз надвор’я на канец тыдня.

Гэтак, у пятніцу, 21 лютага, чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі па захадзе магчымыя мокры снег і дождж. Раніцай у асобных раёнах туман і слабы галалёд. Вецер умераны, месцамі парывісты. Максімальная тэмпература паветра +3..+9°C.

Hавiны
Цёплая зіма нясе шмат праблемаў для сельскай і лясной гаспадарак
2020.02.18 16:53

У суботу, 22 лютага, месцамі па краіне кароткачасовыя мокры снег і дождж. Ноччу слабыя туман і галалёд. Вецер умераны, днём пераважна па паўночна-заходняй палове краіны моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы -2..+3°С, днём +2..+8°С.

У нядзелю, 23 лютага, чакаецца воблачнае надвор’е, днём з праясненнямі. Часам дождж, мокры снег. Вецер парывісты, часам моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы 0..+5°С, днём +2..+8°С.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў