На выходных у Беларусі будзе да 29 градусаў цяпла

У бліжэйшыя дні ў Беларусі, нарэшце, будзе летняе надвор’е. Пра гэта паведамляе Белгідраметцэнтр.

У пятніцу, 5 чэрвеня, чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна па паўднёва-заходняй палове кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём +18..+24°С.

У суботу, 6 чэрвеня, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +11..+16°С, максімальная – днём +19..+25°С, па паўднёвым усходзе краіны паветра прагрэецца да +27°С.

У нядзелю, 7 чэрвеня, прагназуецца воблачнае з праясненнямі надворʼе. Ноччу па паўднёвым усходзе, днём месцамі, а па Гарадзеншчыне і Берасцейшчыне на большай частцы тэрыторыі, пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +11..+17°С, максімальная – днём +21..+27°С, па паўднёвым усходзе краіны паветра прагрэецца да +29°С.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны