На выходных у Беларусі будуць дажджы, уначы – замаразкі


Уночы і раніцай суботы, 28 верасня, у асобных раёнах Беларусі чакаецца туман. Ва ўсходняй частцы краіны на глебе і месцамі ў паветры – замаразкі да мінус 2 градусаў.

Паводле Белгідрамету, удзень суботы на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай слабы туман. Удзень 12 – 19 градусаў вышэй за нуль.

У нядзелю на большай частцы тэрыторыі дажджы, днём па паўднёвым усходзе магчымыя навальніцы. Вецер месцамі, пераважна па паўднёвым захадзе, моцны парывісты. Удзень на паўднёвым усходзе да 22 градусаў цяпла.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў