На выходных сіноптыкі папярэджваюць пра галалёдзіцу і аб'явілі жоўты ўзровень небяспекі


6 снежня надворʼе вызначаць вобласць нізкага атмасфернага ціску. Чакаецца без істотных ападкаў, толькі днём месцамі па поўначы краіны невялікі дождж. Па паўночным усходзе рэспублікі на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу ад нуля да шасці марозу, днём ад мінус аднаго да плюс чатырох градусаў.

7 снежня, у суботу, месцамі, пераважна па паўночна-заходняй частцы краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы, мокры снег, чакаецца слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу ад – 5 да + 2 градусаў, днём ад – 1 да + 4.

8 снежня на большай частцы Беларусі пройдуць кароткачасовы мокры снег, дождж. Ноччу і раніцай месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні парывісты. Тэмпература паветра ноччу ад – 3 да + 4, днём ад 0 да + 6.

СК belsat.eu

Стужка навінаў