На выбарах у Іспаніі перамаглі сацыялісты


На датэрміновых выбарах у парламент Іспаніі перамогу 28 красавіка атрымала Іспанская сацыялістычная работніцкая партыя, якая набрала 28,7 % галасоў выбарнікаў. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт выбараў.

Іспанская сацыялістычная рабочая партыя. Javier Lopez/EFE/Forum

Разам з тым 123 дэпутацкіх мандатаў сацыялістам будзе недастаткова, каб аднаасобна сфармаваць урад. Для абсалютнай большасці ў парламенце неабходна мець 176 месцаў.

Другое месца ў правай Народнай партыі – 66 мандатаў, трэцяе – у ліберальных «Грамадзянаў» (57). 42 дэпутацкія крэслы атрымала ультралевая кааліцыя «Падэмас», 24 – ультраправая партыя Vox.

Таксама ў парламент прабіліся яшчэ восем рэгіянальных партый і кааліцый, перадусім левай і сепаратысцкай арыентацыі. Сумарна ў іх 38 мандатаў.

Hавiны
У Каталунні адбыліся сутычкі паміж прыхільнікамі незалежнасці і сілавікамі
2019.02.22 08:45

На сёння існуе адразу некалькі варыянтаў магчымай будучай урадавай кааліцыі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў