На выбарах у Аўстрыі перамагла партыя экс-канцлера Курца


На парламенцкіх выбарах у Аўстрыі, паводле папярэдніх падлікаў, перамогу атрымала кансерватыўная Аўстрыйская народная партыя (АНП), якую ўзначальвае былы канцлер краіны Зэбаст’ян Курц. АНП набірае 38,4 % галасоў, паведамляе DW.com.

Галоўнае пытанне па выніках галасавання ў тым, ці будзе зноў сфармаваная кааліцыя АНП і Аўстрыйскай партыі свабоды (АПС). У траўні сёлета парламент выказаў кааліцыі вотум недаверу пасля скандалу з удзелам экс-лідара Аўстрыйскай партыі свабоды (АПС), былога віцэ-канцлера Гайнца-Крыст’яна Штрахэ. Паводле апублікаваных запісаў схаванай камеры, у 2017 годзе Штрахэ ў гатэлі на Ібіцы прапаноўваў пляменніцы расейскага алігарха дзяржкантракты ў абмен на незаконную фінансавую дапамогу сваёй партыі. У выніку кааліцыя распалася і былі абвешчаныя датэрміновыя парламенцкія выбары.

Hавiны
Лукашэнка і Курц адчынілі помнік аўстрыйскім ахвярам нацызму ў мемарыяльным комплексе «Трасцянец»
2019.03.28 17:27

Новы лідар АПС Норбэрт Гофэр неаднаразова падкрэсліваў, што жадае вярнуцца ва ўрад.

Зэбаст’ян Курц падчас працы канцлерам Аўстрыі неаднаразова наведваўся ў нашу краіну. Падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам Курц запрасіў яго ў Вену.

Меркаванні
Венскі вальс для Аляксандра Лукашэнкі
2019.04.02 19:00

belsat.eu

Стужка навінаў