На выбарах прэзідэнта Расеі ў Берасці раздавалі георгіеўскія стужкі. Фота

Шмат людзей, атрымаўшы у падарунак стужкі, фатаграфаваліся з імі на выхадзе з кансулату

ong>Адзіны ў Берасці ўчастак па выбарах прэзідэнта Расеі працаваў у расейскім кансулаце ў цэнтры Берасця. Правам прагаласаваць тут маглі скарыстацца прыкладна дзве тысячы чалавек.

Яшчэ да абеду на ўчастку, нягледзячы на мароз, выбудавалася велізарная чарга. Працаўнікі кансулату працавалі даволі аператыўна, і стаянне на двары не займала больш за трыццаць хвілінаў. Выбарцы, з якімі мы пагаварылі, прыйшлі на выбары, «паколькі заўсёды ходзяць галасаваць» і «каб аддаць свой голас – гэта абавязак перад радзімай».

Стужкі, якія выбарцам раздавалі ў кансулаце
На выбарчым участку было шматлюдна. Каб не было таўканіны, людзей запускалі невялікімі групамі

Пасля выхаду з участкам кожны атрымліваў дзве стужкі – колераў расейскага фланга з надпісам «Любоў без межаў» і георгіеўскую стужку. Людзі бралі нават па некалькі штук.

Грамадзяне Расеі вывучаюць кандыдатаў на прэзідэнства на ўваходзе ў расейскі кансулат у Берасці

Чарга на выбарчы ўчастак у расейскім кансулаце

Алесь Ляўчук, фота – Мілана Харытонава

Глядзі таксама