На Вялікдзень «Белсат» арганізуе трансляцыю набажэнства з праваслаўнай царквы


У ноч з суботы на нядзелю, з 18-га на 19-га красавіка, а 00:30 вы зможаце паглядзець урачыстую ютрань у наўпроставым эфіры: праз спадарожнік, на belsat.eu або на YouTube. Заставайцеся ўдома і святкуйце з «Белсатам»!

Набажэнства будзе транслявацца з царквы св. Мікалая Цудатворцы ў вёсцы Тапілец Беластоцкага павету. Глядзець яго можна будзе праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн на нашым сайце belsat.eu або на YouTube. Ютрань будзе служыць настаяцель мясцовага прыходу – айцец Яраслаў Юзьвік.

Ва ўсходняй Польшчы, на Падляшшы, жыве шмат праваслаўных вернікаў, а шмат хто з іх з’яўляюцца этнічнымі беларусамі. Тапілец – гэта акурат адна з тых падляскіх вёсак, дзе пераважае праваслаўнае насельніцтва. Першая праваслаўная святыня ўзнікла ў гэтым селішчы пасля 1506 года.

Падрабязную тэлепраграму спраўджвайце па спасылцы (расклад знаходзіцца пад вакном онлайну).

Што яшчэ можна будзе паглядзець на «Белсаце» ў велікодны перыяд?

Мастацкі фільм «Напраўляць, пакуль жывыя»

калі: 17 красавіка

Фільм пра Парыж, каханне, кар’еру і трансплантацыю сэрца з Эманюэль Сэнне (акторкай, вакалісткай, мадэллю, жонкай Рамана Паланскага) у галоўнай ролі.

Дакументальны фільм «Мядовая зямля»

калі: 18 красавіка

Македонская стужка 2019 г., двойчы намінаваная на «Оскар». Неверагодна прыгожы аповед пра тое, як трэба (і як не трэба) абыходзіцца з прыродай.

Чэшская фільм-казка

калі: 19 красавіка

Для дзяцей мы пакажам цудоўную чэшскую фільм-казку «Прынцэса і паўкаралеўства» («Princezna a půl království», 2019 г.).

Дакументальны фільм «Summa»

Фільм беларуса, які летась скарыў Амстэрдам – Каны дакументальнага кіно: «Summa» стала найлепшай сярэднеметражнай стужкай фестывалю IDFA. Знятая рэжысёрам Андрэем Куцілам пры дапамозе «Белсату». На мінулым тыдні пайшоў з жыцця галоўны герой карціны, мастак Анджэй Струміла.

Шоу «Я не буду гэтага есці»

калі: 19 красавіка

У нашым кулінарна-тэрапеўтычным шоу «Я не буду гэтага есці» гатуем нелюбімую страву беларускай фуд-коўч Ксеніі Вяцкай.

Больш прапановаў, а таксама дакладныя гадзіны паказаў – у тэлепраграме.

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў