На вуліцы Багдановіча ў Менску - вялізарны затор праз рамонт дарогі


У Менску 23 лютага закрылі на рамонт участак вуліцы Купалы ад Багдановіча да Куйбышава. Рамонт працягнецца да траўня.

Грамадскі транспарт будзе аб’язджаць участак, а на самой вуліцы Багдановіча рух аўтамабіляў будзе ажыццяўляцца па адной паласе ў кожным напрамку.

Як паведамляе «Наша Ніва», у выніку з раніцы ў панядзелак утварыўся такі вялікі транспартны затор па Багдановіча і Нямізе, што дасягнуў плошчы Багушэвіча.

Раней мы пісалі, што падчас будаўнічых прац праз слой асфальту паказаліся камяні – брукаванка, якая была на сучаснай вуліцы Багдановіча яшчэ ў 50-х гадах мінулага стагоддзя, у тыя часы там яшчэ хадзілі трамваі.

Hавiны
У Менску падчас будаўнічых працаў знайшлі брукаванку: яе зноў укачаюць у асфальт
2019.02.24 18:56

КА, belsat.eu

Стужка навінаў