На вуліцах Беларусі хутка пачнуць збіраць подпісы за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты


У Беларусі пачаўся этап вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання.

Згодна з зацверджаным Цэнтрвыбаркамам планам правядзення выбараў, ён будзе доўжыцца да 7 кастрычніка.

Актывісты ідуць у палітыку – паслухайце, навошта ім гэта трэба

Правам вылучэння кандыдатаў у дэпутаты валодаюць палітычныя партыі, працоўныя калектывы і грамадзяне – шляхам збору подпісаў. Пікеты з мэтай збору подпісаў можна праводзіць паўсюдна, за выключэннем зонаў і тэрыторый, вызначаных мясцовымі ўладамі.

Пікеты можна праводзіць ад 8 да 22 гадзіны.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 17 лістапада.

Хто ідзе на выбары? Гайд па кандыдатах ад апазіцыі

ЮВ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары