На возеры рыбакі перакуліліся на лодцы. Аднаго выратавалі, другога шукаюць


На возеры Палазер’е каля вёскі Сокарава, Бешанковіцкага раёну перакулілася лодка з двума рыбакамі. Аднаго ўдалося выратаваць, другога працягнуць шукаць 8 сакавіка, паведамляе МНС.

У службу выратавання відавочцы паведамілі, што на возеры Палазерʼе каля вёскі Сокарава, Бешанковіцкага раёну, пабачылі рыбакоў, якія перакуліліся на лодцы і тонуць. Працаўнікі МНС, якія прыбылі на месца здарэння, спачатку нічога не пабачылі, але пазней на водмелі на адлегласці каля 400 метраў ад берагу выявілі мужчыну. Ім апынуўся адзін з рыбакоў, які быў у лодцы. Мужчыну 1993 года нараджэння агледзелі медыкі і даставілі ў шпіталь з папярэднім дыягназам «агульнае пераахаладжэнне».

Другога рыбака, жыхара Менску 1992 году нараджэння, пакуль не знайшлі.

Hавiны
Каля Гомлю на возеры рыбак праваліўся пад лёд і патануў
2020.02.08 14:59

СК belsat.eu

Стужка навінаў