На волю выйшаў жыхар Менску, якога амапаўцы запіхнулі ў аўтазак з роварам


Пасля адбыцця адміністрацыйнага пакарання на волю выйшаў бізнесовец Аляксандр Куўшынаў. Раварыста затрымалі разам з братам 15 ліпеня падчас чаргі ў ЦВК.

Аляксандр Куўшынаў апынуўся за кратамі таксама як і сотні беларусаў, якія прыйшлі падаць скаргу ў ЦВК на нерэгістрацыі кандыдатаў на прэзідэнта. Амапаўцы хапілі людзей і кідалі ў аўтазакі. Аляксандра Куўшынава таксама затрымалі. Прычым міліцыянты кінулі яго ў аўтазак разам з роварам.

Затрыманне Аляксандра Куйшынава.
Фота: Вадзім Заміроўскі / TUT.by

Аляксандру Куўшынаву прысудзілі 10 содняў адміністрацыйнага арышту. Яго брат Віктар застаецца ў ІЧУ да 26 ліпеня.

Hавiны
Раварыст-мэм распавёў пра сябе, АМАП і поўныя казематы на Акрэсціна
2020.06.25 17:57

СК belsat.eu

Стужка навінаў