На Віцебшчыне звольнены міліцыянт здзяйсняў злачынствы пад выглядам працаўніка ДАІ


Праз чатыры гады пасля звальнення з органаў унутраных справаў 31-гадовы мужчына здзяйсняў злачынствы пад выглядам працаўніка ДПС ДАІ. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал прэс-сакратаркі МУС.

Маладога чалавека ў званні старэйшага лейтэнанта звольнілі ў 2015 годзе за фальсіфікацыю адміністратыўнага пратаколу. Пасля звальнення ён пакінуў сабе міліцэйскую форму.

У МУС кажуць, што былы міліцыянт сёлета пракруціў афёру з 19-гадовым ураджэнцам Віцебску – прапанаваў яму дапамогу ў атрыманні пасведчання кіроўцы за пэўную плату. На сустрэчу ілжэміліцыянт прыйшоў у міліцэйскіх штанах і кашулі з пагонамі, а таксама меў бэйдж працаўніка міліцыі. Віцяблянін перадаў яму 600 беларускіх рублёў і $100, што нібыта прызначаліся для экзаменацыйнай камісіі ў ДАІ.

Акрамя таго экс-міліцыянт пераканаў віцябляніна прадаць яму машыну ў растэрміноўку, але грошы так і не заплаціў.

«Учора аферыст быў затрыманы. Следчы камітэт пачаў дзве крымінальныя справы за падбухторванне да дачы хабару і махлярства», – паведамілі ў МУС.

Фота – https://t.me/pressmvd

У міліцыі адзначаюць, што пасля звальнення з ДАІ мужчына ўжо меў судзімасць за «прысваенне грошаў».

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў