На Віцебшчыне «Мазда» сутыкнулася з фураю


Каля вёскі Мазекі Шумілінскага раёну 37-гадовы кіроўца аўтамабіля «Мазда 6» выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з седлавым цягачом «Вольва FH» з паўпрычэпам. Кіроўца застаўся жывым. Пра гэта паведамляе тэлеграм Следчага камітэту.

Крыніца – t.me/skgovby
Крыніца – t.me/skgovby

У выніку ДТЗ кіроўца легкавога аўтамабіля і яго 39-гадовы пасажыр атрымалі цялесныя пашкоджанні. Яны шпіталізаваныя. У момант ДТЗ кіроўцы аўтамабіляў былі цвярозыя і прышпіленыя рамянямі бяспекі.

Следчыя прызначылі судова-медычную і аўтатэхнічную экспертызы.

Hавiны
Жыхар Магілёва пратараніў і перакуліў міліцэйскі аўтазак
2019.07.20 10:06

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў