На Віцебшчыне каля вёскі прагульваўся мядзведзь


Жыхар Віцебску Кірыл Іваноў сустрэў мядзведзя ў лесе каля вёскі Жалезнякі.

Фотаздымак драпежніка Кірыл апублікаваў у сацыяльнай сетцы «УКантакце».

«Я праз шок не паспеў спалохацца. Ён хвіліны 2-3 не сыходзіў, дык я паспеў паздымаць і падаганяць яго па дарозе», – напісаў у каментарах Кірыл.

Таксама Кірыл адзначыў, што гэты лес вельмі вялікі і ён там часта сустракае розных жывёлін, але мядзведзя напаткаў упершыню. Мужчына кажа, што мядзведзь «велічэзны», а фотаздымак не перадае ягонага сапраўднага памеру.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў