На варшаўскім вакзале шляхта танчыла паланэз


На фестывалі паланэзу ў Польшчы выступілі беларускія аматары старадаўняга танцу.

На тое, што самы вядомы польскі танец не мае сваёй імпрэзы, палякі звярнулі ўвагу толькі летась – і вырашылі сабраць ягоных аматараў у адным месцы. Аказалася, што тых, хто ў вольны час займаецца паланэзам – танчыць, грае або спявае, – па ўсёй Польшчы ды за мяжой – некалькі сотняў чалавек.

Фестываль распачаўся ў Лодзі, адкуль у польскую сталіцу рушыў цягнік са «шляхтаю», якая правяла на цэнтральным вакзале Варшавы флэш-моб, прапаноўваючы затанчыць пасажырам.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]У другі дзень фестывалю танцы праходзілі ўжо на сцэне – у доме культуры варшаўскага мікрараёну Беляны, дзе выступілі два беларускія калектывы – з Ліды і Слоніма.[/vc_column_text][vc_single_image image=”192860″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Паланэз – адзін з найстарэйшых польскіх народных танцаў, які ўзяў свой пачатак у вясковым «хмельным танцы» 16 стагоддзя. Вельмі хутка з вясковых двароў ён трапіў у магнацкія палацы, каб праз некаторы час стаць важнаю часткаю цырымоніяў на каралеўскім двары: шляхта праходзіла перад манархам шэсцем менавіта паланэзам.[/vc_column_text][vc_column_text]У Польшчы танец і цяпер – важная частка афіцыйных прыёмаў на высокім узроўні, яго танчаць на ўрачыстых імпрэзах у школах, універсітэтах ды амбасадах, каб падкрэсліць іх урачыстасць.

Ганаровым мецэнатам 2-га міжнароднага фестывалю паланэзу стаў амбасадар Беларусі ў Польшчы Аляксандр Аверʼянаў.

ДД, belsat.eu; фота: Дзяніс Дзюба; Анджэй Гойдзь / Andrzej Gojdź; Міжнародны фестываль паланэза

Стужка навінаў