На «вакансію мары» працадаўца атрымаў больш за 2,5 тысячаў рэзюмэ


Відэасэрвіс VOKA, які на сайце jobs.tut.by размясціў вакансію аб працы, атрымаў за два дні тысячы рэзюмэ і вымушаны быў датэрмінова зняць сваю аб’яву.

Кампанія запрапанавала працу, на якой абавязкам зʼяўляецца прагляд расейскіх серыялаў. Спецыялістам неабходна праглядаць кінастужкі і ранжыраваць кантэнт для онлайн-кінатэатру START, што арыентаваны на паказ прэмʼер і адносных навінак. А вось узнагароджанне за працу – тысячу рублёў у месяц.

Менш чым за трое сутак кампанія атрымала больш за 2,5 тысячы рэзюмэ.

Акрамя электронных зваротаў, працадаўца атрымаў мноства званкоў, а некаторыя патэнцыйныя саіскальнікі асабіста прыходзілі ў офіс, каб пакінуць сваё рэзюмэ і запытваліся пра варункі працы.

Мяркуецца, што новага працаўніка фірма знойдзе да канца бягучага месяца.

Колькі дзяржава прапануе дармаедам за працу

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары