«Колькі вам Захад плаціць?» На Вайсковыя могілкі ў Менску зноў прыйшлі камунальнікі

ВІДЭА

На Вайсковых могілках. Фота - svaboda.org

Камунальнікі аднавілі працы па так званаму добраўпарадкаванню Вайсковых могілак у Менску, у межах якога яны замяняюць старыя надмагіллі і кветнікі на новыя аднолькавыя падгалоўнікі. Валанцёры лічаць іх працу вандалізмам.

«Раніцай яны зноў пачалі знос нармальных кветнікаў. На жаль, мы іх не паспелі ўратаваць. Адбылася перапалка. Потым удалося трохі скіраваць іх працу на тыя напрамкі, дзе ў нас прэтэнзіяў няма, на тыя аб’екты, якія могуць быць прыбраныя. Яны тлумачаць свае дзеянні адной і той жа фармулёўкай: а хто, маўляў, будзе рабіць рамонт? Але ж мусіць быць дазвол Міністэрства культуры на знос надмагілляў, якія не могуць быць адраманатаваныя і адноўленыя», – распавёў belsat.eu валанцёр Павел Каралёў.

На відэа, якое выклаў у Facebook Андрэй Дзмітрыеў, бачна як камунальнікі перашкаджаюць здымкам і кажуць, што валанцёры «жывуць за грошы Захаду».

Publiée par Андрэй Дзмітрыеў sur Mardi 17 juillet 2018

Нагадаем, спецкамбінат КБА праводзіць маштабнае добраўпарадкаванне менскіх Вайсковых могілак у рамках якіх былі знесеныя дзясяткі ўнікальных агароджаў. Камунальнікі сцвярджаюць, што зносяць толькі выбарачныя помнікі, якія відавочна занядбаныя ці сваякі пахаваных просяць замяніць старыя помнікі на гэтак званыя надгалоўнікі.

Актывісты лічаць, дзеянні камунальнікаў звычайным вандалізмам.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары