На ўваходах у Кіеўскі сквер дзяжурыць АМАП, побач аўтазакі


Фота: «Белсат»
Фота: «Белсат»
Фота: «Белсат»
Фота: «Белсат»

Большасць уваходаў у Кіеўскі сквер перакрытыя, паведамляе карэспандэнт «Белсату». Там, дзе можна прайсці, людзей даглядаюць супрацоўнікі міліцыі. Побач з Кіеўскім скверам шмат міліцэйскай спецтэхнікі, у тым ліку аўтазакі.

Кандыдатка на прэзідэнцтва Святлана Ціханоўская абвесціла разам з паплечніцамі пра намер наведаць Кіеўскі сквер сёння а 19-й гадзіне. Праз нейкі час супрацоўнікі міліцыі літаральна ачапілі перыметр скверу. На ўваходах у сквер дзяжурыць АМАП.

А 19-й гадзіне ў Кіеўскім скверы афіцыйна пачнецца дзень адкрытых дзвярэй установаў дадатковай адукацыі «Калейдаскоп творчасці», які ладзяць гарадскія ўлады.

Абноўлена
Пікет у Кіеўскім скверы: тысячы людзей, Калеснікаву не пусцілі, Ціханоўскай ахоўнікі параілі не ісці
2020.08.06 18:30

АА belsat.eu

Стужка навінаў