На ўездзе ў Беларусь з боку Расеі – вялікія чэргі, правяраюць пашпарты


Кіроўцы легкавых і грузавых аўтамабіляў, якія сёння ўязджаюць у Беларусь з боку Расеі, паведамляюць пра чэргі і праверкі на мяжы.

Карыстальнікі сацсетак пішуць, што людзі захраслі на мяжы, бо іх патрабуюць асабістыя дадзеныя, у тым ліку нумары пашпартоў сваякоў.

Расейскія памежнікі зладзілі пашпартны кантроль, утварылася чарга. Паводле слоў відавочцаў, памежнікі ўносяць дадзеныя ў камп’ютарную базу і перапісваюць сабе ў мабільны.

https://www.facebook.com/100000857873762/posts/3308330895872140/

Прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэту сітуацыю пакуль не пракаментавала. Расейскі бок таксама не паведамляў прычыну ўзмоцненага кантролю на мяжы.

У Памежным упраўленні Федэральнай службы бяспекі Расеі па Смаленскай вобласці «Радыё Свабода» пацвердзілі, што паступіла распараджэнне занатоўваць дадзеныя грамадзянаў Беларусі, якія перамяшчаюцца ў абодвух кірунках, але гэта не азначае, што гаворка пра «закрыццё мяжы».

Прычыны падобнага кроку не называюцца. Па каментары параілі звяртацца ў цэнтральны апарат ФСБ у Маскве. Там, у сваю чаргу, папрасілі накіраваць афіцыйны запыт.

Hавiны
Навошта вагнэраўцы прыехалі ў Беларусь? Асноўныя версіі гучнай справы
2020.07.30 14:19

Нагадаем, 29 ліпеня праваахоўнікі паведамілі аб затрыманні 33-х баевікоў расейскай ПВК «Вагнэра», якія нібыта прыбылі ў краіне дзеля дэстабілізацыі абстаноўкі перад выбарамі. Іх падазраюць паводле арт. 293 КК (падрыхтоўка масавых закалотаў).

КА belsat.eu

Стужка навінаў