На ўездзе ў Баранавічы будуць дзяжурыць міліцыя і медыкі


25-28 красавіка на ўездах у Баранавічы выставяць пасты ДАІ з і медыкаў, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале мясцовы гарвыканкам.

Падобныя меры ўводзяцца, каб не пусціць у горад хворых на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і перадухіліць перасоўванне кантактаў першага і другога ўзроўню, якія павінны быць у самаізаляцыі.

«На вакзалах гораду будуць праводзіцца ўзмоцненыя прафілактычныя і дэзынфекцыйныя мерапрыемствы з мэтай перадухілення распаўсюду каронавіруснай інфекцыі праз кантактаванне з людзьмі з іншых рэгіёнаў. Дадаткова на чыгуначных вакзалах будзе ажыццяўляцца выбарачная тэрмаметрыя пасажыраў, якія прыбываюць», – гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, жыхароў гораду просяць устрымацца ад наведвання могілак і месцаў масавага збору людзей.

Невядома, ці маюць дачыненне гэтыя рэкамендацыі да рэспубліканскага суботніка, які пройдзе ў краіне 25 красавіка.

КА belsat.eu

Стужка навінаў