На ўчастку Шакуты пад Менскам згарэла адрына


Участак Дзмітрыя Шакуты пад Менскам / Наша Ніва

У вёсцы Ельніца Менскага раёну адбыўся пажар, паведамляе «Наша Ніва».

На цяпер дакладна невядома, якая канкрэтна гаспадарчая пабудова пацярпела ад агню. Як няма звестак і пра прычыну пажару. Каля дому Шакуты зараз працуюць следчыя.

Як распавялі TUT.BY ў Менскім абласным упраўленні МНС, падраздзяленні выязджалі на тушэнне гаспадарчай пабудовы ў вёсцы Ельніца каля трэцяй гадзіны ночы.

Гэты ўчастак і дом на ім належаць жанчыне з такім жа прозвішчам, як у кікбаксёра Дзьмітрыя Шакуты. Як паведамляе телеграм-канал «МотолькоПомоги», гэта ягоная былая жонка.

Адметнасць сітуацыі ў тым, што гэты ўчастак на вуліцы Кітаева належыць сям’і кікбаксёра Дзмітрыя Шакуты, інструктара па спецпадрыхтоўцы спецназа ў вайсковай часці 3214.

Шакута стаў вядомым як удзельнік канфлікту на плошчы Пераменаў, пасля якога памёр Раман Бандарэнка. Калі ўвечары 11 лістапада ў двор на вуліцы Чарвякова прыехалі людзі ў масках, зрэзалі БЧБ-стужкі, а Раман выйшаў даведацца, што адбываецца.

Таксама ў сеціве з’явіўся запіс тэлефоннай размовы, дзе людзі, якія гучаць як кіраўнік ФХБ Дзмітрый Баскаў і яго сябар-баец Дзмітрый Шакута, абмяркоўваюць нешта вельмі падобнае на тое, што адбылося на плошчы Пераменаў, якое прывяло да гібелі Рамана Бандарэнкі.

 

Колаж: bels
Стужка навінаў