На тыдні ў Беларусі будзе цёпла. Нават горача


У Беларусь на гэтым тыдні прыйшло сапраўднае спякотнае лета. Прагноз на найбліжэйшыя дні публікуе сайт Белгідраметцэнтру.

У аўторак, 9 чэрвеня, чакаецца пераменная воблачнасць. Па заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +13..+19°С, максімальная днём +26..+32°С, па захадзе Берасцейшчыны і Гарадзеншчыны – +23..+25°С.

10-11 чэрвеня на большай частцы краіны захаваецца гарачае надвор’е.

У сераду, 10 чэрвеня, чакаецца пераменная воблачнасць, у заходніх раёнах краіны воблачна з праясненнямі. Ноччу ў асобных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер няўстойлівы слабы, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +15..+20°С, максімальная днём ад +24°С па паўночным захадзе да +32°С па паўднёвым усходзе краіны.

У чацвер, 11 чэрвеня, чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу ў асобных раёнах, днём пераважна па заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +15..+21°С, максімальная днём +27..+33°С.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў