На тыдні ў Беларусі будуць дажджы ды мокры снег


Зімовага надвор’я на гэтым тыдні чакаць не даводзіцца. Такую інфармацыю падае «Белгідрамет».

18 лютага чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна па паўднёва-ўсходняй палове, днём на значнай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Вецер парывісты, днём па паўночна-заходняй палове месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе +1..+7°С, максімальная ўдзень +4..+10°С.

Hавiны
У Антарктыцы паветра прагрэлася да 20 градусаў цяпла
2020.02.14 08:30

19 лютага таксама чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу месцамі, удзень па поўначы краіны прагназуюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер будзе парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад -2°С да +3°С, удзень ад +2°С да +8°С.

20 лютага зноў будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя мокры снег і дождж. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер будзе ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе -3..+3°С, удзень +1..+7°С.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў