На тыдні паветра ў Беларусі прагрэецца ад -14 да +17 °С


На гэтым тыдні ў Беларусі істотна пацяпляе. Пра гэта сведчаць звесткі сайту Белгідрамету.

У аўторак, 24 сакавіка, чакаецца малавоблачнае надвор’е. Без ападкаў. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер умераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -5..-11°С, месцамі -12..-14°С; максімальная ўдзень +2..+8°С.

У сераду, 25 сакавіка, чакаецца невялікая воблачнасць. Без ападкаў. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер слабы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4..-11°С, месцамі да -13°С, максімальная ўдзень +5..+10°С.

Фота belsat.eu

У чацвер, 26 сакавіка, таксама чакаецца невялікая воблачнасць. Без ападкаў. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу слабы, удзень умераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2..-8°С, месцамі да -10°С, максімальная ўдзень +8..+13°С.

У пятніцу, 27 сакавіка, будзе невялікая воблачнасць і пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе -1..-6°С, па паўночным усходзе – да -7..-9°С. Удзень будзе +10..+15°С.

У суботу, 28 сакавіка, прагназуецца без ападкаў. Вецер ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад -4..+1°С., пры праясненнях – да -6°С. Днём будзе +11..+17°С.

У нядзелю, 29 сакавіка, будзе пераменная воблачнасць і без ападкаў. Вецер умераны. Тэмпература паветра ўначы складзе -2..+3°С., удзень – +11..+17°С.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў