На турніры ў Менску пабіліся хакеісты Беларусі і Расеі


Бойка на турніры ў Менску.
Фота: hockey.by

Хакеісты Беларусі і Расеі U17 зладзілі масавую бойку на матчы на Кубку Прэзідэнцкага спартыўнага клубу. Пра гэта паведамілі ў Федэрацыі хакею Беларусі.

Сутычка сталася вынікам канфлікту расейцаў з беларускімі форвардамі Фёдарам Нікалаенем і Ягорам Ігнаценкам.

Бойка атрымалася надзвычай масавай, бо здарылася як раз падчас змены складаў, таму на лёдзе адначасова апынуліся па дзве пяцёркі кожнай з камандаў.

Сам турнір праходзіў у Менску на «Чыжоўка-Арэне» і завяршыўся перамогай Расеі. Другое месца ў Славакіі, трэцяе – у Беларусі. Замыкае турнірную табліцу зборная Латвіі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў