На Цюменскай набярэжнай замест ліхтароў наклеілі фатаграфіі лямпачак


Мясцовыя ўлады гэткім спосабам вырашылі зэканоміць.

Падробку выявілі жыхары Цюмені. На месцы ліхтароў былі налепленыя паперы з надрукаванымі на іх святлодыёднымі лямпамі і прыклееныя скотчам. Фатаграфія фэйкавага асвятлення зʼявілася ў Вконтакте.

Zrzut ekranu 2016-08-30 o 20.45.30

У арганізацыі «Тюменьгормост», якая абслугоўвае набярэжную, патлумачылі, што сапраўдныя ліхтары вырвалі вандалы, таму пустоты вырашылі заклеіць фатаграфіямі напярэдадні Дня гораду з-за меркаванняў бяспекі.

«На дадзены момант на набярэжнай замянілі ўжо 94 такіх ліхтарыка. Яшчэ 500 знаходзяцца на складзе, іх памяняюць у бліжэйшы час. Не ўсё падсвятленне пацярпела па віне людзей, частка ліхтароў выйшла з ладу пакуль па незразумелых прычынаў», – сказаў дырэктар кампаніі Мікалай Грыбаедаў.

Адна святлодыёдным лямпачка абыходзіцца гарадскому бюджэту ў тры тысячы рублёў, адзначае выданне 72.ru.

Стужка навінаў