На цырымонію пахавання паўстанцаў Каліноўскага Літва выдасць ільготныя візы


Літва выдасць ільготныя візы для беларусаў, якія жадаюць патрапіць у Вільню на цырымонію пахавання паўстанцаў 1863-1864 гадоў.

Цырымонія дзяржаўнага перапахавання кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання 1863–1864 гадоў адбудзецца 22 лістапада сёлета ў Вільні. Літва ідзе насустрач беларусам, якія жадаюць патрапіць на мерапрыемства і агучыла, што ахвочыя могуць атрымаць аднаразовую ільготную візу, тэрмінам з 20 да 24 лістапада.

У Літве агучылі праграму перапахавання паўстанцаў 1863-1864 гадоў

Заяўнікі на ільготную візу мусяць загадзя індывідуальна зарэгістравацца ў літоўскай амбасадзе да 5 лістапада праз электронную скрыню k1@urm.lt.

Гарадзенцы заклікаюць беларусаў паехаць на перапахаванне Кастуся Каліноўскага

Цырымонія перапахавання распачнецца 22 лістапада сёлета а палове на дзявятую гадзіны раніцы ў Вільні. Да 11.30 адбудзецца грамадскае развітанне ў Кафедральным саборы святых Станіслава і Уладзіслава. Святая імша, якая распачнецца а 12 гадзіне, будзе весціся ў жывым эфіры. Таксама можна будзе пабачыць трансляцыю і пахавання на могілках Росы ў Вільні.

Парэшткі Каліноўскага ды іншых паўстанцаў знайшлі выпадкова. Праз апоўзні на гары Гедыміна былі запланаваныя адмысловыя будаўнічыя працы па ўмацаванню глебы, але ў звязку з гістарычнай значнасцю месца першымі туды пусцілі не будаўнікоў, а археолагаў, якія выявілі пахаванні.

Гісторык: «Калі будзе пагроза для дзяржавы – Каліноўскага ўшануюць»

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары