На цырымонію пахавання Каліноўскага запросяць і Лукашэнку


На ўрачыстую цырымонію пахавання Кастуся Каліноўскага будуць запрошаныя самыя высокія госці з Польшчы, Беларусі і Украіны. Запрашэнне кіраўнікам краінаў будзе накіравана ад імя кіраўніцтва Літвы. Пра гэта паведамляе сайт 15min.lt

«Увосень плануецца арганізаваць урачыстую цырымонію перапахавання. Будзе прапанаваны фармат на самым высокім узроўні – з удзелам першых асобаў Беларусі, Польшчы, Украіны. Гэта было ўхвалена падчас паседжання літоўскай урадавай камісіі. Таксама вырашана, што прозвішчы ўсіх асуджаных на смерць будуць запісаныя на трох мовах – літоўскай, польскай і беларускай, каб падкрэсліць важнасць паўстання для ўсіх згаданых краін», – распавёў Міністр культуры Літвы Міндаўгас Кветкаўскас.

Мяркуецца, што цырымонія пройдзе ў верасні, але дакладная дата будзе агучаная пасля аднаўлення капліцы на віленскіх могілках Росы.

Hавiны
Урад Літвы: Надпісы на магілах паўстанцаў 1863 года будуць і па-беларуску
2019.04.15 12:33

СК belsat.eu

Стужка навінаў